Знойдзены магчымы след згубленых мошчаў Георгія Каніскага (відэа)
19.07.2023 - 13:45
Выпадковая знаходка ў расійскім горадзе Арол можа праліць святло на месца пахавання свяціцеля Георгія Каніскага. Гаворка ідзе аб надмагільнай пліце Магілёўскага арцыбіскупа Яўсевія. Святар быў пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім храме Магілёва побач з Георгіем Каніскім. Цяпер пліту вярнулі ў Магілёў, а ў Расіі пачалі вялікую пошукавую працу.
Переводчик