RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Званне заслужанага аматарскага калектыву прысвоена двум ансамблям Асіповіцкага раёна

Званне заслужанага аматарскага калектыву прысвоена двум ансамблям Асіповіцкага раёна, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Дзякуючы творчаму майстэрству свой статус павысілі народныя ансамблі народнай песні «Вязынка» Вяз'еўскага сельскага Дома культуры і «Дзівакі» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Асіповічаў. Прагляд іх творчых праграм адбыўся падчас рэспубліканскага семінара па дзейнасці аматарскіх творчых калектываў у Бабруйску. Сярод ключавых тэм мерапрыемства - дзяржпадтрымка аматарскай творчасці, павышэнне прафесійнага выканальніцкага ўзроўню артыстаў.

Яшчэ адной важнай падзеяй семінара стала падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцямі, а таксама цэнтрамі народнай творчасці Башкартастана і Смаленска. Дасягнутыя дамоўленасці - важны крок на шляху далейшага пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі і захавання агульнай культурнай прасторы.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая