Касавіца актыўна ідзе на Магілёўшчыне. Паводле інфармацыі аблсельгасхарча, на захоўванне ўжо закладзена амаль 200 тыс тон сакавітых кармоў. Усяго на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы ў выніку будзе больш за 29 цэнтнераў.

Аграрыі працуюць з раніцы да вечара, пакуль дазваляюць умовы надвор’я. І першапачатковая задача – гэта строгае выкананне тэхналогій.

ТРК «Магілёў»