Зялёны маркетынг развівае маладая кампанія з Магілёва
24.09.2019 - 11:01
Сусветны трэнд апошніх гадоў – зялёны маркетынг – падхапіла маладая кампанія з Магілёва. Тут выкарыстоўваюць незвычайны картон – сотавы.
На прадпрыемстве, акрамя зборшчыкаў канструкцый, працуюць дызайнеры, канструктары і менеджары. Усяго з дзясятак чалавек. Сярод кліентаў – вядучыя прадпрыемствы перапрацоўкі і гандлю Магілёўскай вобласці.
Сотапанелі экалагічныя, не патрабуюць выдаткаў на ўтылізацыю, лёгкія і простыя ў зборцы. Адзін з буйных заказаў, над якім працавала кампанія, – поўнае афармленне залаў для інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху», які праходзіў летам у Магілёве.
Переводчик