Абітурыенты могуць праверыць свае веды па 14 навучальных дысцыплінах не выходзячы з дому дзякуючы дыстанцыйнаму рэпетыцыйнаму тэсціраванню (ДРТ). Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.
«Паспяховы на іспыце той, хто не адмаўляе сабе ў ведах. Пры гэтым вельмі важна разумець, наколькі гэтыя веды трывалыя і ці грунтоўныя яны, - адзначыў Дзмітрый Міронаў. - Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў дае выпускнікам і абітурыентам яшчэ адну магчымасць праверыць узровень сваіх ведаў па навучальных дысцыплінах - гэта дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне».
Паводле слоў дырэктара РІКВ, такое тэсціраванне мае шэраг пераваг. Напрыклад, усе ахвочыя могуць прайсці тэст па 14 вучэбных прадметах на рускай мове і (або) беларускай мове. «Зрабіць гэта можна проста дома за кампутарам у любы час і дзень. Тэсты можна праходзіць не аднойчы, і кожны раз гэта будзе бясплатна. Час на выкананне тэста не абмежавана. Вынік выканання стане вядомы ўдзельніку адразу ж пасля заканчэння працы», - дадаў ён.
Акрамя таго, Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў забяспечана хуткая дапамога для работы над памылкамі: кожнаму абітурыенту будзе прадастаўлена тэматычнае кансультаванне, якое ўключае аўтарскае рашэнне ўсіх заданняў, правільныя адказы, спасылкі на раздзелы праграм і параграфы навучальных дапаможнікаў, дзе знаходзіцца навучальны матэрыял, які правяраецца.
«Як бачым, ДРТ сапраўды вельмі зручны і важны памочнік у падрыхтоўцы да іспытаў. Аднак падкрэслю, што пры ўсіх плюсах ДРТ не замяняе рэпетыцыйнае тэсціраванне (РТ). Найбольш поўнае ўяўленне аб тэматыцы, формах і тыпах тэставых заданняў, што будуць прапанаваны на ЦЭ і ЦТ, даюць усё ж тры этапы РТ. Менавіта ўдзельнікі рэпетыцыйнага тэсціравання атрымліваюць шанц акунуцца ў атмасферу, аналагічную той, якая будзе на выпускных і ўступных іспытах», - рэзюмаваў Дзмітрый Міронаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.11.2025 - 10:19
Дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стартуе 15 снежня
14.11.2025 - 09:34
VII Усебеларускі народны сход: хто прадставіць Магілёўшчыну на галоўным форуме краіны?
14.11.2025 - 09:14