RU BY EN 中文
Instagram

Абласны семінар-практыкум па валенні з воўны

Абласны семінар-практыкум па валенні з воўны для майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і спецыялістаў клубных арганізацый Магілёўскай вобласці пройдзе 26-27 лістапада ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Падчас правядзення мерапрыемства запланаваны тэарэтычныя заняткі і майстар-класы пад кіраўніцтвам настаўніка па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава Анжалікі Быстровай.

Праграма семінара ўключае азнаямленне з відамі і тэхнікамі традыцыйнага валяння, навучанне асновам сухога і мокрага валяння, стварэнне вырабаў рознай складанасці і прызначэння. Удзельнікі змогуць атрымаць новыя веды і прымяніць іх на практыцы, вырабіўшы ёлачную цацку, шар і брошку. Адмысловая ўвага надаецца развіццю творчых навыкаў і абмену досведам паміж удзельнікамі.

Семінар-практыкум накіраваны на паглыбленае вывучэнне асаблівасцей і тэхналогій валяння з воўны, пашырэнне практычных навыкаў удзельнікаў, а таксама стымуляванне развіцця традыцыйных і сучасных тэхнік работы з гэтым старажытным рамяством.

Праграма абласнога семінара-практыкума па валянні з воўны для майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спецыялістаў клубных арганізацый Магілёўскай вобласці

Рэд.

Дата проведения: 
!start-дата(ы) да !end-дата(ы)