RU BY EN 中文
Instagram

Беларусы ўзялі тры золаты на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай сярод моладзі. У ліку пераможцаў магілёўскі спартовец

Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы па тайскім боксе ў Грэцыі ў заліку моладзі да 23 гадоў.

У актыве нашай каманды тры золаты і адна бронза, чэмпіёнамі Еўропы-U23 сталі Мірон Барбаровіч (да 57 кг), магіляўчанін Георгій Фокін (да 67 кг) і Руслан Кямалаў (да 75 кг). На шляху да золата Барбаровіч перамог спартсменаў з Венгрыі, Швейцарыі і Расіі, Фокін прайшоў прадстаўнікоў Венгрыі, Грузіі і Расіі, а Кямалаў адолеў атлетаў з Даніі, Харватыі, Балгарыі і Расіі. Трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 60 кг заняў Іван Шангін.

Раней беларускія байцы заваявалі 13 узнагарод кантынентальнага форуму ў юнацкім і юніёрскім заліках (6 залатых, 3 сярэбраныя, 4 бронзавыя). 24 лістапада ў Афінах адбудуцца фіналы дарослага чэмпіянату Еўропы па муай-тай, на рынг выйдуць нашы Дар'я Бялькова, Яўген Федарынчык і Данііл Дзедавец.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая