RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб скасаванні дагавора аб аказанні турпаслуг

У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 963 «Пытанні Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь», Мінспорт не надзелены правам разгляду прэтэнзій у адносінах да суб'ектаў турыстычнай дзейнасці.

У адпаведнасці з палажэннем аб упраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама ўпраўленне таксама не ўпаўнаважанае разглядаць дадзеныя прэтэнзіі.

Парадак аказання турыстычных паслуг рэгулюецца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей - ГК), Законам Рэспублікі Беларусь «Аб турызме», Правіламі аказання турыстычных паслуг, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2014 г. «Аб зацвярджэнні Правілаў аказання турыстычных паслуг» (далей - Правілы).

У адпаведнасці з п.1 і п.2 ст.394 ГК разлікі бакоў пры выкананні дагавора ажыццяўляюцца па цане, устаноўленай пагадненнем бакоў з захаваннем норм заканадаўства.

Змяненне цаны пасля заключэння дагавора дапускаецца ў выпадках і на ўмовах, прадугледжаных дагаворам, заканадаўствам або ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Згодна з п.43 Правілаў змяненне і скасаванне дагавора аказання турыстычных паслуг па пагадненню бакоў ажыццяўляюцца ў простай пісьмовай форме шляхам заключэння дадатковага пагаднення да яго.

У адпаведнасці з п.51 і п.52 Правілаў выканаўца нясе адказнасць за невыкананне або неналежнае выкананне дагавора аказання турыстычных паслуг незалежна ад таго, каму і ў якім памеры аплачаны кошт турыстычных паслуг (выканаўцу або трэцім асобам, якія аказваюць турыстычныя паслугі).

З мэтай захавання дасудовага парадку вырашэння спрэчкі неабходна звярнуцца да выканаўцы турыстычных паслуг з прэтэнзіяй.

У выпадку поўнай або частковай адмовы выканаўцы задаволіць прад'яўленую прэтэнзію, заказчык (турыст, экскурсант) мае права звярнуцца па абарону сваіх парушаных правоў у органы і грамадскія аб'яднанні, упаўнаважаныя ажыццяўляць абарону правоў спажыўцоў, а таксама ў суд.