RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прадастаўленне месца ў дашкольнай установе

Пры камплектаванні ўстаноў дашкольнай адукацыі месцы выдзяляюцца ў адпаведнасці з датай пастаноўкі дзяцей на ўлік для атрымання накіравання ў дзяржаўную ўстанову дашкольнай адукацыі на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».

У адпаведнасці з п.1. пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 № 234 «Аб парадку пастаноўкі на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі» пастаноўка на ўлік ажыццяўляецца шляхам унясення звестак аб дзіцяці ў спіс, які адлюстроўвае чарговасць пастаноўкі на ўлік дзяцей для атрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў.

Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 239-3 «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» не прадугледжвае льготы ў сферы адукацыі.

Пры камплектаванні дашкольных устаноў кантынгент выхаванцаў раўнамерна размяркоўваецца па ўсіх установах дашкольнай адукацыі (згодна з праектнай магутнасцю дашкольных устаноў) з улікам норм напаўняльнасці груп.

У асобных мікрараёнах існуе праблема вызначэння дзяцей непасрэдна па месцы жыхарства (побач з домам). Органамі кіравання адукацыяй прапануюцца месцы ў дашкольных установах, размешчаных у межах пешаходнага руху або за некалькі прыпынкаў ад месца жыхарства, што не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.