RU BY EN 中文
Twitter Instagram

За чатыры месяцы бягучага года жыхары Магілёўскай вобласці прадалі валюты больш, чым купілі

Па паведамленні Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці насельніцтва рэгіёна па-ранейшаму застаецца чыстым прадаўцом замежнай валюты.

За студзень-красавік бягучага года на чыстай аснове фізічнымі асобамі прададзена $26,7 млн. у эквіваленце: $148,5 млн. жыхары рэгіёна здалі ў банкаўскія ўстановы, купілі – $121,8 млн. У тым ліку чысты продаж наяўнай замежнай валюты за гэты ж перыяд склаў $30,4 млн. (прададзена насельніцтвам – $137,1 млн, куплена – $106,7 млн.).

У красавіку аб’ём продажу насельніцтвам замежнай валюты перавышаў куплю на $9,2 млн.: прададзена – $39,9 млн, куплена – $30,7 млн.