Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць ганаровае званне «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2017 года ў намінацыях:
1.1. вытворчая дзейнасць:
Іванову Аляксею Барысавічу, намесніку дырэктара па прамысловай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат»;
Курзянкову Мікалаю Ягоравічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Хоцімскі льнозавод»;
Ляўковіч Ніне Дзмітрыеўне, аператару машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Жылічы»;
Маліноўскаму Уладзіміру Ісакавічу, кіраўніку сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Дзіяна»;
Раеўскаму Уладзіміру Аляксандравічу, генеральнаму дырэктару Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання;
Цыкунову Мікалаю Цімафеевічу, дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Ольса»;
1.2. невытворчая сфера:
Васільеву Аляксандру Паўлавічу, першаму намесніку начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама – начальніку крымінальнай міліцыі;
Вянглінскай Алене Уладзіміраўне, настаўніку хіміі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 2 г. Бабруйска»;
Кавалеўскай Але Васільеўне, галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная стаматалагічная паліклініка»;
Каладзінскай Ванэсе Валер’еўне, навучэнцы аддзялення барацьбы вольнай дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву»;
Кулікову Валерыю Пятровічу, загадчыку кафедры «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці» дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»;
Несцеруку Юрыю Міхайлавічу, выкладчыку ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»;
1.3. грамадска-палітычная дзейнасць:
Давыдзенку Віктару Карповічу (іерэю Віктару), настаяцелю прыхода храма Дзмітрыя Растоўскага в. Выдранка Краснапольскага раёна;
Кубеку Віктару Паўлавічу, спецыяльнаму карэспандэнту камунальнага Выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»»;
Панцялеевай Наталлі Васільеўне, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «БелТІЗ».