RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці будзе залічана ў стаж пры прызначэнні пенсіі па ўзросце праца ў перыяд атрымання датэрміновай прафесійнай пенсіі

Пытанне: Прызначана датэрміновая прафесійная пенсія з 2014 па 2024 год. Ці будзе залічана ў стаж пры прызначэнні пенсіі па ўзросце праца ў перыяд атрымання датэрміновай прафесійнай пенсіі?

Адказ: у адпаведнасці з часткай чацвёртай артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (далей – Закон) перыяды працы, якія мелі месца пасля дасягнення пенсіянерам агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама пасля прызначэння пенсіі па ўзросце або пенсіі за выслугу гадоў, залічваюцца ў стаж працы, калі пенсіянер не атрымліваў дзяржаўную пенсію за гэтыя перыяды.

Датэрміновыя прафесійныя пенсіі з’яўляюцца дзяржаўнымі датэрміновымі пенсіямі, якія адрозніваюцца ад пенсій па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы і за выслугу гадоў парадкам вылічэння і прынцыпам іх фінансавання.

З улікам адзначанага пры прызначэнні пенсіі па ўзросце на агульных падставах перыяды працы з атрыманнем датэрміновай прафесійнай пенсіі не ўключаюцца ў стаж працы.