RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Яслі-сад №6 «Светлячок» г. Клімавічы: праект «Здаровы сон – залог здароўя»

 

Гуманітарны праект дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 6 «Светлячок» г. Клімавічы»

  1. Назва праекта:«Здаровы сон – залог здароўя»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 6 месяцаў
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад №6 «Светлячок» г. Клімавічы».

4.      Мэты праекта:

стварэнне ўмоў для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей дашкольнага ўзросту, у тым ліку дзяцей, якія часта і працягла хварэюць, алергічнымі захворваннямі, дзяцей з асаблівасцям іпсіхафізічнага развіцця, дзяцей-інвалідаў.

  1. Задачы, якія плануюццада выкананняў межах рэалізацыі праекта:

• стварэнне ўмоў для правільнага фарміравання шкілета і прафілактыкі захворванняў пазваночніка ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз выкарыстанне артапедычных матрацаў;

• зніжэнне фактараў, якія выклікаюць алергічныя захворванні ў дзяцей з дапамогай арганізацыі дзённага сну на ложках і падушках, зробленых з гіпаалергенных і экалагічна чыстых матэрыялаў;

• павышэнне і ўмацаванне імунітэту дзяцей;

• стварэнне ў спальных пакоях умоў, якія адпавядаюць патрабаванням пажарнай бяспекі.

  1. Мэтавая група: дзеціад 1 да 7 гадоў, якія наведваюць установы дашкольнайадукацыі.

7.      Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

• набыццё будаўнічага матэрыялу;

• наём будаўнічай брыгады для правядзення рамонтных работ;

• рамонт спальных пакояў: афарбоўванне акрылавай фарбай сцен і столяў, замена падлогавага пакрыцця;

• набыццё ложкаў, артапедычных матрацаў, гіпаалергенных падушак.

  1. Агульны абём фінансавання (ў доларах ЗША) – 40 000 $

Сродкі донара

33 400 $

Суфінансаванне

6 600 $

  1. Месца рэалізацыі праектаМагілёўская вобласць, г. Клімавічы, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад №6 «Светлячок» г. Клімавічы»
  1.  Кантактная асобаІна Віктараўна Фралова, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №6 «Светлячок» г. Клімавічы»,

+375 44 5496825, svetlaytok@ yandex.ru