Назва праекта |
«Інтэграваная спартыўная пляцоўка “Да здароўя – разам!”»
|
|
Тэрмін рэалізацыі праекта |
2019-2020 гады |
|
Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Горкі» |
|
Мэты праекта |
Захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровых аднагодкаў, фарміраванне ў іх неабходных рухальных уменняў і навыкаў для паўнавартаснай жыццядзейнасці ў соцыуме, патрэбы ў вядзенні здаровага ладу жыцця праз інклюзіўныя формы ўзаемадзеяння. |
|
Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта |
1. Распрацоўка і ўкараненне інтэграцыйных форм развіцця рухальнай актыўнасці ў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і здаровых дзяцей; 2. Фарміраванне рухальнага вопыту дзяцей за кошт асваення новых даступных рухаў ва ўмовах спартыўнай пляцоўкі; 3. Фарміраванне адказнага стаўлення да свайго здароўя, патрэбы весці здаровы лад жыцця як у дзяцей, так і ў бацькоў; 4. Пашырэнне ўяўленняў аб навакольнай рэчаіснасці, соцыуме ў цэлым у «асаблівых» дзяцей; 5. Фарміраванне талерантнасці ў грамадскасці да дзяцей-інвалідаў, г. зн. адносін, заснаваных на разуменні, прыняцці і павазе існуючых адрозненняў, прызнанні роўных правоў; 6. Развіццё здольнасцей да пераадолення не толькі фізічных, але псіхалагічных бар’ераў, якія перашкаджаюць паўнавартаснаму жыццю ў соцыуме, аказанне псіхалагічнай дапамогі і эмацыйнай падтрымкі членам сем’яў, якія выхоўваюць «асаблівых» дзяцей; 7.Стварэнне бяспечных умоў сумеснага знаходжання дзяцей-інвалідаў і здаровых аднагодкаў; 8. Арганізацыя навыкаў камунікатыўнай культуры здаровых аднагодкаў і дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці ў нефармальнай абстаноўцы. |
|
Мэтавая група |
Дзеці-навучэнцы з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровыя аднагодкі, педагогі, бацькі |
|
Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта |
Рэалізацыя праекта створыць умовы для задавальнення патрэбаў дзяцей-інвалідаў у развіцці рухальнай актыўнасці, у зносінах са здаровымі аднагодкамі, умацавання фізічнага і псіхічнага здароўя. Абсталяванне спартыўнай пляцоўкі, даступнай для заняткаў па развіцці рухальнай актыўнасці дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі парушэннямі ў развіцці, іх здаровых аднагодкаў, бацькоў |
|
Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) |
28 460 долараў ЗША |
|
Месца рэалізацыі праекта (вобласць, раён, горад) |
Магілёўская вобласць, г. Горкі |
|
Кантактная асоба: ініцыялы, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты |
Цыркунова Вольга Леанідаўна, дырэктар, м. т. +375296913114 |