RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У якія тэрміны павінна выплачвацца дзяржаўная дапамога сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, па месцы працы

У якія тэрміны павінна выплачвацца дзяржаўная дапамога сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, па месцы працы?

У адпаведнасці з пунктам 9 артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон) прызначаная дзяржаўная дапамога сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей (далей – дзяржаўная дапамога), выплачваецца па месцы працы ў дні, устаноўленыя для выплаты заработнай платы.

Тэрмін выплаты заработнай платы ўстанаўліваецца калектыўным дагаворам.

Выплата штомесячнай дзяржаўнай дапамогі (па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў, на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў) праводзiцца за бягучы месяц.

Згодна з артыкулам 5 Закона, арганізацыі, якія назначаюць і выплачваюць дзяржаўную дапамогу, абавязаны забяспечваць своечасовую выплату дзяржаўнай дапамогі.

Пунктам 22 Палажэння аб парадку прызначэння і выплаты дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 569, устаноўлена, што калі сума налічанай дзяржаўнай дапамогі перавышае суму налічаных у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь плацяжоў, а таксама ў выпадку несвоечасовай выплаты заработнай платы пералік сродкаў на выплату дзяржаўнай дапамогі адбываецца абласнымі (Мінскім гарадскім) упраўленнямі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства

працы і сацыяльнай абароны (далей – Фонд) у парадку, устаноўленым праўленнем Фонду.

У выпадках, калі выплата дзяржаўнай дапамогі не можа ажыццяўляцца па месцы працы ў сувязі з неажыццяўленнем арганізацыяй, што выплачвае дзяржаўную дапамогу, фінансава-гаспадарчай дзейнасці, ліквідацыяй (знаходжаннем у працэсе ліквідацыі), правядзеннем у дачыненні да яе працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва), дзяржаўная дапамога па рашэнні камісіі па прызначэнні дапамогі абласных (Мінскага гарадскога) упраўленняў Фонду прызначаюцца і выплачваюцца ў іншай арганізацыі (як правіла, па месцы працы аднаго з бацькоў) або ў органе па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (месцы знаходжання) атрымальніка дзяржаўнай дапамогі. Пры гэтым у поўнай сям'і месца прызначэння і выплаты дзяржаўнай дапамогі вызначаецца ў дачыненні да другога з бацькоў дзіцяці (маці (мачахі) або бацькі (айчыма).