RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Пастаянная камісія па аграрных пытаннях, праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні

НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ:

адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўстройства; навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў; землекарыстанне; выяўленне дадатковых магчымасцей развіцця аграпрамысловага сектара па павелічэнні вытворчасці і паляпшэнні якасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павышэнні культуры земляробства, меліярацыі; укараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі, тэхнікі, перадавога вопыту; развіццё жывёлагадоўлі, будаўніцтва аграпрамысловых комплексаў, паляпшэнне заатэхнічнай і ветэрынарнай службаў; маніторынг і ахова прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя; санітарны кантроль.

УЗАЕМАДЗЕЙНІЧАЕ З:

камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама; камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама; Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднаннем, галоўным упраўленнем землеўпарадкавання аблвыканкама; абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».

Склад пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

МАКСІМОВІЧ

Сяргей Віктаравіч

старшыня

дэпутат па Быхаўскай выбарчай акрузе № 13

 

ЯРМОЛЕНКА

Міхаіл Валер'евіч

намеснік старшыні

дэпутат па Слаўгарадскай выбарчай акрузе № 16