RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На валютным рынку Магілёўскай вобласці захоўваецца тэндэнцыя чыстай прапановы валюты з боку насельніцтва

У 1 паўгоддзі 2019 года на валютным рынку вобласці захоўвалася сітуацыя, якая характарызуецца перавышэннем аб’ёмаў прададзенай насельніцтвам замежнай валюты над яе купляй. За шэсць месяцаў б. г. фізічнымі асобамі здадзена ў банкаўскія ўстановы $242,2 млн. у эквіваленце, набыта – $ 205,9 млн. (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб’ём прададзенай насельніцтвам валюты павялічыўся на 3,9%, набытай – на 9,5%). Такім чынам, на чыстай аснове жыхарамі вобласці прададзена $ 36,3 млн.

У тым ліку ў чэрвені продаж валюты насельніцтвам склаўся на ўзроўні $ 40,9 млн. (сярэднямесячны паказчык за 2019 г. – $ 40,4 млн.). У той жа час купля валюты фізічнымі асобамі перавысіла сярэднямесячны паказчык на 12,2% (што абумоўлена сезонам адпачынкаў) і склала $38,5 млн.