Дзіцячы дом горада Бабруйска: праект «Дзіцячы дом – мая маленькая краіна!» (мадэрнізацыя і добраўпарадкаванне тэрыторыі і спартыўнай пляцоўкі дзіцячага дома)
1. Назва праекта: «Дзіцячы дом – мая маленькая краіна!» (мадэрнізацыя і добраўпарадкаванне тэрыторыі і спартыўнай пляцоўкі дзіцячага дома) | |
2. Тэрмін рэалізацыі праекта: два гады з пачатку рэалізацыі | |
3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы дом г. Бабруйска» | |
4. Мэты праекта: стварэнне ўмоў развіцця фізічнай актыўнасці, фарміраванне жыццёвых нормаў, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя, выпрацоўка стэрэатыпаў здаровага ладу жыцця для эфектыўнага супрацьдзеяння неспрыяльным фактарам сацыяльнага асяроддзя дзяцей-сірот, а таксама павелічэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу. | |
5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта: – захаванне і ўмацаванне здароўя выхаванцаў (навучэнцаў); – арганізацыя і стварэнне ўмоў для рухальнай актыўнасці дзяцей; – стварэнне магчымасцей для адпачынку і ўзаемадзеяння дашкольнікаў і старэйшых школьнікаў у гульнявых і выхаваўчых мерапрыемствах; – памяншэнне колькасці злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца дзецьмі і падлеткамі; – павышэнне цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам; – павелічэнне колькасці дзяцей, якія займаюцца спортам і фізічнай культурай; – павелічэнне колькасці дзяцей, якія могуць самі правесці і арганізаваць спартыўны адпачынак. | |
6. Мэтавая група: выхаванцы (навучэнцы) і педагогі | |
7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: – мадэрнізацыя тэрыторыі дзіцячага дома; – мадэрнізацыя комплекснай спартыўнай пляцоўкі (замена асфальтавага пакрыцця на тэрыторыі ўстановы; – устаноўка 2-радных трыбун для гледачоў; – кладка бегавых дарожак вакол спартыўнага поля; – набыццё і ўстаноўка тэнісных сталоў; уладкаванне міні-футбольнай пляцоўкі з натуральным пакрыццём; набыццё спартыўнага і гульнявога абсталявання). | |
8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 50 000,00 долараў | |
Крыніца фінансавання | Аб’ём фінансавання (у доларах ЗША) |
Сродкі донара | 50 000,00 долараў |
Сафінансаванне |
|
9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Рэспубліка Беларусь, г. Бабруйск Магілёўскай вобласці | |
10. Кантактная асоба: Зайцава Таццяна Віктараўна, намеснік дырэктара па УВР; электронная пошта – bobruiskdetdom@tut.by; кантактны тэлефон- + 375-29-1101874 | |



Переводчик