RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскае абласное вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат»: праект «Забеспячэнне даступнасці прагляду кінафільмаў людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі па слыху і зроку»

Гуманітарны праект Магілёўскага абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Сафінансаванне гуманітарнага праекта

 

1. Назва праекта: «Забеспячэнне даступнасці прагляду кінафільмаў людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі па слыху і зроку».

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019–2020гг.

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: Магілёўскае абласное вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Кінавідэапракат».

4. Мэта праекта: Дапамога ў арганізацыі выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– арганізацыя 8-мі глядзельных месцаў у кіназале кінатэатра «Радзіма» ў г. Магілёве;

– арганізацыя бесперашкоднага перамяшчэння па ўваходнай групе, касавым вестыбюлі, фае кінатэатра, глядзельнай зале;

– набыццё спецыялізаванага абсталявання для прагляду адаптаваных фільмаў з субтытрамі і тыфлакаментарамі;

– набыццё абсталявання, якое забяспечвае бесперашкодны рух па кінатэатры (маўленчыя (гукавыя) электронныя інфарматары з дыстанцыйным упраўленнем; кантрасныя маркеры для шкляных дзвярэй; тактыльныя накіроўвалыя і папераджальныя элементы; таблічкі, схемы, планы памяшканняў, паказальнікі і іншыя інфармацыйныя стэнды ўніверсальнага дызайну);

– мантаж указанага абсталявання;

– навучанне тэхнічнага персаналу абслугоўванню спецыялізаванага абсталявання;

– навучанне персаналу кінатэатра індывідуальнай працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі па слыху і зроку;

– правядзенне перагавораў з кінакампаніямі, якія прапануюць адаптаваныя фільмы з субтытрамі і тыфлакаментарамі;

– набыццё адаптаваных фільмаў з субтытрамі і тыфлакаментарамі.

6. Мэтавая група: людзі з абмежаванымі магчымасцямі па зроку і слыху.

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта: размяшчэнне васьмі глядзельных месцаў у кіназале кінатэатра «Радзіма» ў г. Магілёве і арганізацыя бесперашкоднага наведвання кінатэатра.

8. Агульны абём фінансавання (у доларах ЗША) –  40 500$

Крыніца фінансавання

Абём фінансавання

(у доларах ЗША)32 400 $         

Сродкі донара

32 400 $

Сафінансаванне

8 100 $

9. Месца рэалізацыі праекта:

Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, Ленінская, 47

10. Кантактная асоба: намеснік дырэктара – Панізовіч Л. С., галоўны інжынер – Голад В. В.

тэл. 8 0222 42 19 02; 80222 42 12 87; mogilevkino-1@gmail.ru