RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Валанцёрская ініцыятыўная група з Ірландыі мае намер працягваць рэалізацыю сумесных праектаў на базе дамоў-інтэрнатаў Магілёўскай вобласці

Адбылася сустрэча старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святланы Тарасенка з кіраўніком валанцёрскай ініцыятыўнай групы Рэспублікі Ірландыя Томам МакЭнэні і каардынатарам дзейнасці ў Беларусі Дзянісам Унучко (Мінск).

Падчас сустрэчы абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумесных праектаў на базе дамоў-інтэрнатаў вобласці.

У цяперашні час у межах супрацоўніцтва ірландскай валанцёрскай групай рэалізаваны праект па ўстаноўцы гульнявой пляцоўкі, набыцці і

рамонце абсталявання харчаблока ў Салтанаўскім доме-інтэрнаце. На рэалізацыю праекта затрачана Br 48,2 тыс.

У далейшым плануецца абсталяванне гульнявых пляцовак ва ўсіх дамах-інтэрнатах рэгіёна.