RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы: праект «Творчасць: ад старту магчымасцей да прафесійных навыкаў»

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы: праект «Творчасць: ад старту магчымасцей да прафесійных навыкаў»

  1. Назва праекта: «Творчасць: ад старту магчымасцей да прафесійных навыкаў»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2020 год
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»
  1. Мэты праекта: інтэграцыя ў грамадства людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя праз набыццё імі практычных навыкаў работы па розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, удзел у творчай дзейнасці

Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

  • стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя;
  • навучанне людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя практычным навыкам працы па розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія дапамогуць ім у далейшым забяспечваць сябе шляхам самазанятасці;
  • стварэнне видэадапаможніка для самастойнага далейшага развіцця навыкаў, атрыманых названай катэгорыяй людзей у ходзе рэалізацыі праекта;
  • прыцягненне ўвагі шырокіх колаў грамадскасці да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя з мэтай аказання ім адраснай дапамогі;
  • дэманстрацыя магчымасцей творчай дзейнасці як сродку інклюзіі і спосабу пошуку магчымасцей атрымання ўласнай нішы ў сучасным грамадстве.
  1. Мэтавая група: людзі,старэйшыя за 18 гадоў,з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, якія пражываюць у г. Магілёве і прылеглых населеных пунктах
  1. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:
  • распрацоўка праекта;
  • стварэнне базы даных людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, якія займаюцца творчасцю і зацікаўлены ў далейшым развіцці і выкарыстанні творчых навыкаў у якасці самазанятасці;

• вывучэнне патэнцыйных схільнасцей удзельнікаў праекта да таго або іншага віду дзейнасці;

•распрацоўка праграмы па навучанні відам творчай дзейнасці (ткацтва, лепка з гліны, саломапляценне і інш.);

• абсталяванне памяшкання для правядзення заняткаў;

• запіс відэазаняткаў, майстар-класаў для далейшай самастойнай працы ўдзельнікаў праекта, забеспячэння бесперапыннасці навучання і развіцця;

• арганізацыя серыі адукацыйных курсаў: семінараў, майстар-класаў, практычных заняткаў па авалоданні тэхналогіямі відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці: ткацтва, лепка з гліны, саломапляценне і іншых відаў;

• правядзенне фестывалю творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя «Творчасць без межаў»

  1. Агульныаб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 60 000

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

 (у доларах ЗША):

сродкі донара

55 000

сафінансаванне

  1. 000
  1. Месцарэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, г. Магілёў,

вуліца Першамайская, 10

10. Кантактная асоба:

М. М.Лепяцёнак, вядучы метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-вольнага часу дзейнасці ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы»,

8 (10 375) 0222-75-96-67, mogomc@tut.by