RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз: праект «Паляпшэнне лячэбна-дыягнастычнай базы для аказання медыцынскай дапамогі дзецям Магілёўскай вобласці з артапедычнымі дэфармацыямі пазваночніка і грудной клеткі»

1. Назва праекта: «Паляпшэнне лячэбна-дыягнастычнай базы для аказання медыцынскай дапамогі дзецям Магілёўскай вобласці з артапедычнымі дэфармацыямі пазваночніка і грудной клеткі»

2. Тэрмін рэалізацыі праекта: 9 месяцаў з пачатку рэалізацыі праекта

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект:

Установа адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз»

4. Мэты праекта:

1) арганізацыя скрынінгавай дыягностыкі артапедычных паталогій без рэнтген-нагрузкі ў дзяцей Магілёўскай вобласці, у першую чаргу раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС;

2) мадэрнізацыя карэкцыйна-рэабілітацыйнай базы санаторнай школы-інтэрната;

3) своечасовая карэкціроўка тактыкі кансерватыўнага лячэння пацыентаў санаторнай школы-інтэрната.

5. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

1) арганізаваць на базе ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз» працу кабінета камп’ютарнай аптычнай тапаграфіі;

2) пераабсталяваць навучальныя класы, зыходзячы з патрабаванняў артапедычнага рэжыму;

3) палепшыць якасць аказання медыцынскай дапамогі.

6. Мэтавая група:

дзеці з дэфармацыямі пазваночніка, грудной клеткі і іншымі артапедычнымі паталогіямі.

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– У санаторнай школе-інтэрнаце штогод навучаецца да 140 дзяцей, якія маюць праблемы з апорна-рухальным апаратам, з Магілёўскай вобласці, у тым ліку з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Наша школа адна з шасці ў Рэспубліцы Беларусь, якая паспяхова займаецца лячэннем скаліёзу на працягу 50 гадоў.

У межах рэалізацыі гэтага праекта ў школе-інтэрнаце будзе адкрыты дыягнастычны кабінет, абсталяваны аптычным тапографам, які дазволіць абсалютна бясшкодна з высокай дакладнасцю дыягнаставаць артапедычныя паталогіі і аўтаматычна атрымліваць колькасныя ацэнкі. На сённяшні дзень дыягностыка праводзіцца па рэнтген-здымках, а эфектыўнасць лячэння ацэньваецца выключна візуальна.

– Дзякуючы высокай прапускной здольнасці аптычнага тапографа ў санаторнай школы з’явіцца магчымасць праводзіць бясшкодную масавую скрынінг-дыягностыку, якая дагэтуль у Магілёўскай вобласці адсутнічае.

− Пераабсталяванне вучэбных кабінетаў кушэткамі для карэкцыі пазваночніка дазволіць павысіць эфектыўнасць лячэння артапедычных паталогій.

8. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 50 270,00 $

у тым ліку: тапограф аптычны дэфармацый пазваночніка – 28 000,00 $

кушэткі для карэкцыі пазваночніка – 22 270,00 $

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

50 270,00$

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Установа адукацыі «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз», г. Магілёў, вул. Бакуніна, 23

10. Кантактная асоба:

Рудакоўскі Яўген Канстанцінавіч, дырэктар УА «Магілёўская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз»;

тэл. 80222 71-53-64, mgsshi@gmail.com