RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міхееўскі яслі-сад: праект «Па здароўе ў дзіцячы сад»

1

Назва праекта:«Па здароўе ў дзіцячы сад».

Удасканаленне гульнявога, спартыўнага і надворнага абсталявання ў дзяржаўнай установе адукацыі «Міхееўскі яслі-сад».

2

Тэрмін рэалізацыі праекта:2019-2021 г.

3

Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Міхееўскі яслі-сад».

4

Мэта праекта: стварэнне ўмоў па захаванні і ўмацаванні здароўя дзяцей, фарміраванні асноў здаровага ладу жыцця і бяспечнай жыццядзейнасці ў дзяржаўнай установе адукацыі «Міхееўскі яслі-сад»

5

Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– пашыраць дыяпазон адаптацыйных магчымасцяў функцыянальных сістэм арганізма (сардэчна-сасудзістай, нервовай, дыхальнай, апорна-рухальнага апарату) у працэсе павелічэння аб’ёму, інтэнсіўнасці і разнастайнасці фізічных нагрузак;

– мэтанакіравана фарміраваць фізічныя якасці (спрыт,шпаркасць, сілу, гнуткасць, агульную цягавітасць), удасканальваць уменне пераносіць назапашаны рухальны вопыт у самастойную рухальную і гульнявую дзейнасць;

– фарміраваць якасці асобы, неабходныя для свядомых беражлівых адносін да ўласнага здароўя, далучаць да ідэй алімпійскага руху праз развіццё выбарачнай цікавасці да пэўнага віду практыкаванняў і спартыўных гульняў.

6

Мэтавая група: дзеці ва ўзросце ад 2 да 7 гадоў, якія наведваюць установу дашкольнай адукацыі.

7

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

1.Абсталяванне тэрыторыі дашкольнай установы:

набыццё гульнявога і спартыўнага абсталявання для гульнявых і спартыўнай пляцовак, пляцовак па правілах дарожнага руху і па правілах пажарнай бяспекі.

2. Абсталяванне тэрыторыі па напрамках:

Гульнявыя пляцоўкі

Закупка гульнявых комплексаў(у адпаведнасці з узростам дзяцей), пясочніц, мэблі (сталы, лаўкі), абсталявання для гульняў з пяском і вадой.

Спартыўная пляцоўка

Закупка спартыўнага комплексу з розным навясным абсталяваннем, спартыўнага інвентара, футбольных варот.

Пляцоўка па правілах дарожнага руху

Закупка веласіпедаў, самакатаў, дарожных знакаў, формы інспектара ДАІ(для дзіцяці), рамонт асфальтавага пакрыцця.

Пляцоўка па правілах пажарнай бяспекі

Закупка гульнявых модуляў з сімволікай МНС (у выглядзе пажарнай машыны, матацыкла, верталёта, пажарная каланча, скаладром, форма супрацоўніка МНС (для дзіцяці), рамонт асфальтавага пакрыцця.

8

Агульны абём фінансавання (у доларах ЗША):10 500 $

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

10 000$

Сафінансаванне

500$

9

Месца рэалізацыі праекта: Магілёўская вобласць, Дрыбінскі раён,

а/г Міхееўка

10

Кантактная асоба: Міхалькова Ніна Васільеўна, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі «Міхееўскі яслі-сад»,

мабільны тэлефон: + 375336280933,

рабочы тэлефон: (802248)71362;

адрас электроннай пошты:detsadmiheevka@yandex.by