RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Музей гісторыі Магілёва: праект «Музей для ўсіх»

1.Назва праекта:«Музей для ўсіх»

2.Тэрмін рэалізацыі праекта:2020 год

3.Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Установа культуры «Музей гісторыі Магілёва»

4.Мэта праекта:Стварэнне ўмоў для забеспячэння даступнасці паслуг музея для асоб з абмежаванымі магчымасцямі

5.Задачы праекта:

1.Стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

2.Папаўненне музейнай экспазіцыі інфармацыйнымі матэрыяламі, прызначанымі для слабавідушчых.

6.Мэтавая група:людзі з абмежаванымі магчымасцямі(інваліды па зроку)

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

1. Устаноўка тэхнічнага абсталявання «Крокі на гукі» – прылады, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пры падыходзе да будынку і ў самім памяшканні.

2. Устаноўка тактыльных мнемасхем у памяшканнях музея гісторыі Магілёва ў гарадской ратушы і ў гарадской выставачнай зале.

3. Устаноўка інфармацыйна-ўказальных таблічак каля туалетаў.

Падрыхтоўка і ўстаноўка інфармацыйных табліц па экспазіцыі музея гісторыі Магілёва з інфармацыяй, адаптаванай для слабавідушчых.

8.Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 4 000

9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, горад Магілёў

10. Кантактная асоба, электронны адрас: дырэктар Бацюкоў Аляксей Мікалаевіч 8-0222-24-50-10,ratusha.mogilev@gmail.com