RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці можа чалавек, які знаходзіцца на дыспансерным наркалагічным уліку, прайсці кіроўчую медыцынскую камісію?

Ці можа чалавек, які знаходзіцца на дыспансерным наркалагічным уліку, прайсці кіроўчую медыцынскую камісію?

Зараз допуск да кіравання транспартнымі сродкамі асоб з псіхічнымі, у тым ліку паводзіннымі, расстройствамі з прычыны ўжывання псіхаактыўных рэчываў (алкагалізм, наркаманія, таксікаманія), ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Пералікам захворванняў і супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, а таксама ўмоў, пры выкананні якіх асобы дапускаюцца па медыцынскіх паказаннях да кіравання (далей – пералік захворванняў), зацверджаным пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 06 снежня 2018 г. № 88.

У адпаведнасці з падпунктамі 5.3, 10.3, 16.3, Пераліку захворванняў пытанне аб допуску да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі асоб з псіхічнымі, у тым ліку паводзіннымі, захворваннямі з прычыны ўжывання псіхаактыўных рэчываў (алкагалізм, наркаманія, таксікаманія), вырашаецца на падставе заключэння медычна-кансультацыйнай камісіі арганізацыі аховы здароўя, якая аказвае наркалагічную дапамогу, пасля спынення дыспансернага назірання, пры захаванасці псіхічных функцый і пры наяўнасці стойкай рэмісіі (устрымання) ад ужывання псіхаактыўных рэчываў (тэрміны рэмісіі розныя для пэўных катэгорый).