RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аб пераразліку пенсіі

Пытанне:

У 2015 годзе была прызначана пенсія па ўзросце. У снежні 2019 года я звярнулася ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з заявай аб пераразліку пенсіі ў сувязі з папаўненнем стажу, прадставіўшы даведку аб вучобе ў тэхнікуме.

З якой даты будзе праведзены пераразлік пенсіі? Ці маюцца падставы зрабіць пераразлік з даты першапачатковага прызначэння пенсіі?

Адказ:

Артыкулам 81 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (далей – Закон) устаноўлена, што пры ўзнікненні права на павышэнне пенсіі пераразлік прызначанай пенсіі ажыццяўляецца з першага чысла месяца, наступнага за тым, у якім пенсіянер звярнуўся за пераразлікам пенсіі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку або калі наступілі гэтыя абставіны.

Паколькі Вы звярнуліся па пераразлік пенсіі ў снежні 2019 года, то ён будзе зраблены з 01.01.2020. Падстаў для пераразліку пенсіі з больш ранняга тэрміну не маецца.