RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці можа беспрацоўны прайсці навучанне прафесіі з гарантыяй яго працаўладкавання?

Пытанне: Ці можа беспрацоўны прайсці навучанне прафесіі з гарантыяй яго працаўладкавання?

Беспрацоўны з яго згоды можа быць накіраваны на навучанне ў адпаведнасці з заяўкай канкрэтнага наймальніка, які гарантуе яго працаўладкаванне пасля завяршэння поўнага курса навучання. У гэтым выпадку заключаецца трохбаковы дагавор (орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – беспрацоўны – наймальнік), у якім вызначаюцца правы і абавязкі бакоў, а таксама іх адказнасць за парушэнне ўмоў дагавора. Дагавор складаецца ў адпаведнасці з Прыкладным дагаворам аб навучанні і працаўладкаванні беспрацоўнага. Трохбаковы дагавор можа быць заключаны таксама ў перыяд праходжання вытворчай практыкі ў дадатак да дагавора, заключанага раней.