RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ці маецца для інваліда па зроку паслуга памочніка па суправаджэнні? Куды можна звярнуцца?

Пытанне: Ці маецца для інваліда па зроку паслуга памочніка па суправаджэнні? Куды можна звярнуцца?

Па прадастаўленне паслугі памочніка па суправаджэнні неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Для інвалідаў I групы з парушэннем апорна-рухальнага апарата і (або) па зроку такая паслуга прадастаўляецца не больш за 40 гадзін у месяц у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.