RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Могилевский областной театр драмы и комедии им. В.И. Дунина-Марцинкевича: проект «Театр для всех: создание безбарьерной среды для лиц с ограниченными возможностями»

Сафінансаванне гуманітарнага праекта

1. Назва праекта: «Тэатр для ўсіх: стварэнне безбар’ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі»

2.Тэрмін рэалізацыі праекта: 2020 г.

3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Установа культуры «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск)»

4. Мэты праекта:

папулярызацыя гісторыі і культуры беларускага краю для ўсіх катэгорый наведвальнікаў

– стварэнне ўмоў для наведвання тэатра асобамі з абмежаванымі магчымасцямі

– паляпшэнне ўмоў абслугоўвання для людзей сталага ўзросту, ветэранаў Другой сусветнай вайны і ветэранаў працы

– прадастаўленне грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі роўных з іншымі катэгорыямі насельніцтва умоў у рэалізацыі сваіх правоў, палягчэнне іх інтэграцыі ў грамадства

5. Задачы, якія плануюцца да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

– абсталяванне тэатра для стварэння безбар’ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі

– абсталяванне тэатра пад’ёмнай платформай з вертыкальным перамяшчэннем для інвалідаў

– абсталяванне будынка тэатра пандусамі

6. Мэтавая група: маламабільныя групы насельніцтва: інваліды, людзі сталага ўзросту, ветэраны вайны і працы

7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

– падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па абсталяванні тэатра пад’ёмнай платформай з вертыкальным перамяшчэннем для інвалідаў (закрытага тыпу) ППБ225ВИ.

– мантаж пад’ёмнай платформы з вертыкальным перамяшчэннем для інвалідаў (закрытага тыпу) ППБ 225ВИ.

– падрыхтоўка праектна-каштарыснай дакументацыі па абсталяванні тэатра пандусамі

– абсталяванне пандусамі ганка і ўсходаў тэатра

8. Агульны аб’ём фінансавання

45 000 (у доларах ЗША)

 

Сродкі донара

31500

Сафінансаванне

13500

8. Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск

9. Кантактная асоба:

Палюшына Галіна Сцяпанаўна, намеснік дырэктара тэатра па агульных пытаннях, + 37544 7587132

dramteatr105@mail.ru