RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прапрацаваў кіроўцам тралейбуса больш за 25 гадоў, з іх пасля 01.01.2009 –10 гадоў. Ці можа быць прызначана мне пенсія за працу з асаблівымі ўмовамі працы?

Прапрацаваў кіроўцам тралейбуса больш за 25 гадоў, з іх пасля 01.01.2009 –10 гадоў. Ці можа быць прызначана мне пенсія за працу з асаблівымі ўмовамі працы?

Адказ: у адпаведнасці з пунктам «ж» артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» (далей – Закон аб пенсійным забеспячэнні) права на пенсію па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы маюць вадзіцелі гарадскога пасажырскага транспарту (аўтобусы, тралейбусы, трамваі) са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў:мужчыны пры стажы працы не менш за 25 гадоў, з іх не менш за 20 гадоў на названай працы, жанчыны пры стажы працы не менш за 20 гадоў, з іх не менш за 15 гадоў на названай працы.

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона пенсіі па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы (пункты «в»–«з» часткі першай артыкула 12 Закона аб пенсійным забеспячэнні) прызначаюцца асобам, якія не маюць права на датэрміновую прафесійную пенсію.

Даведачна: на падставе артыкулаў 5 і 11 Закона Рэспублікі Беларусь«Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей – Закон аб прафесійным пенсійным страхаванні) права на датэрміновую прафесійную пенсію на 5 гадоў раней за дасягненне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту маюць кіроўцы пасажырскага транспарту (аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў) пры наяўнасці прафесійнага стажу не менш за 20 гадоў у мужчын і не менш за 15 гадоў у жанчын і стажу працы адпаведна не менш за 25 і 20 гадоў. Пры гэтым не менш за палову патрэбнага прафесійнага стажу павінна быць пасля 01.01.2009. Для вызначэння права на гэты від пенсіі ўлічваюцца таксама перыяды працы з асаблівымі ўмовамі працы да ўступлення ў сілу Закона аб прафесійным пенсійным страхаванні (да 01.01.2009), прадугледжаныя Законам аб пенсійным забеспячэнні.

З 01.01.2020 дзейнічае ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.01.2020 № 15 «Аб змяненнях указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Гэтым Указам дадзена права на прызначэнне датэрміновай пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі працы работнікам, якія выпрацавалі да 1 студзеня 2009 г. не менш за паловупатрэбнага поўнага льготнага стажу. Пры гэтым наяўнасць у такіх работнікаў права на датэрміновую прафесійную пенсію па законе аб прафесійным пенсійным страхаванні і працягласць іх прафесійнага стажу значэння не маюць.

Улічваючы адзначанае, у дадзеным выпадку работнік будзе мець права на пенсію па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы, паколькі стаж працы вадзіцелем тралейбуса да 01.01.2009 складае не менш за палову патрэбнага льготнага стажу.