RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Якое аказваецца садзеянне беспрацоўным грамадзянам пры арганізацыі ўласнай справы?

Якое аказваецца садзеянне беспрацоўным грамадзянам пры арганізацыі ўласнай справы?

АДКАЗ:

Беспрацоўным грамадзянам, якія выказалі жаданне арганізаваць прадпрымальніцкую дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесную дзейнасць, органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне можа быць аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідыі.

Беспрацоўны –гэта працаздольны грамадзянін, які не мае працы і заробку, зарэгістраваны ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гар- або райвыканкама ў мэтах пошуку прыдатнай працы, шукае працу і гатовы прыступіць да яе (артыкул 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (далей –Закон аб занятасці).

Субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей – БПМ), дзеючага на дату заключэння з беспрацоўным дагавора аб прадастаўленні субсідыі. На 01.03.2020 памер субсідыі складае2638,57 рублёў.

Пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці беспрацоўнымі, зарэгістраванымі па месцы жыхарства ў малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, пералік якіх вызначаецца мерапрыемствамі па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы садзеяння занятасці насельніцтва, а таксама ў сельскіх населеных пунктах, памер субсідыі складае 15 БПМ (на 01.03.2020 – 3598,05 рублёў).

Субсідыя прадастаўляецца беспрацоўным, якія выконваюць абавязкі грамадзян у галіне занятасці насельніцтва (частка першая артыкула 91 Закона аб занятасці), дасягнулі 18-гадовага ўзросту, калі яны на працягу аднаго месяца з дня рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных не змаглі працаўладкавацца на прыдатную працу або зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля праходжання прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі па накірунку органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (пункт8 Палажэння аб садзянні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.03.2008№ 342).

Акрамя таго, субсідыя прадастаўляецца пры адсутнасці парушэнняў, названых у абзацах другім–пятым часткі другой і абзацах другім і трэцім часткі шостай артыкула 25 Закона аб занятасці, у тым ліку:

–працаўладкаванне на часовую працу ў перыяд атрымання дапамогі па беспрацоўі без апавяшчэння органаў па працы;

–няяўка беспрацоўнага больш за адзін месяц у органы па працы без уважлівых прычын;

–няяўка беспрацоўнага без уважлівых прычын на перамовы з наймальнікам па пытанні аб працаўладкаванні на працягу двух рабочых дзён з дня выдачы яму накіравання на працу органамі па працы;

–невыкананне беспрацоўным без уважлівых прычын месячнай нормы ўдзелу ў аплатных грамадскіх работах у парадку, які вызначаецца заканадаўствам;

–адмаўленне беспрацоўнага без уважлівых прычын з’явіцца ў органы працы для атрымання накіравання на працу (навучанне);

–калі беспрацоўны самастойна не займаўся пошукам працы і не інфармаваў аб гэтым органы па працы па іх патрабаванні.

Для вырашэння пытання аб прадастаўленні субсідыі беспрацоўны падае ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне:

–заяву аб прадастаўленні субсідыі;

–тэхніка-эканамічнае, у тым ліку фінансавае, абгрунтаванне (бізнес-план) эфектыўнасці арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.

З мэтай садзеяння беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці органы працы арганізоўваюць навучанне асновам прадпрымальніцтва з прысваеннем кваліфікацыі «Прадпрымальнік», а таксама па курсе «Асновы бізнес-планавання» з аказаннем кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі ў напісанні бізнес-планаў.