У Чавусах стартаваў 4-ы этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона Магілёўскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2002–2003 г. н, 2004–2005 г. н., 2006–2007 г. н., 2008–2009 г. н. Спаборніцтвы праходзяць на лыжаролернай трасе горада. Барацьбу за званне найлепшых вядуць паміж сабой 3 спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы: Чавуская СДЮШАР, БФСТ «Дынама» г. Магілёў і Чэрыкаўская СДЮШАР. Мандатнай камісіяй было вырашана, што ўсе забегі сярод юнакоў і дзяўчат праходзяць з масавымі стартамі. Па заканчэнні пасяджэння судзейскай калегіі трэнерскі склад правёў са сваімі падапечнымі прыстрэлку зброі і размінку, якія з’яўляюцца важнымі складнікамі добрага выніку. Юнакам і дзяўчатам 2002–2005 г. н. трэба пераадолець дыстанцыі 5 км з чатырма агнявымі рубяжамі (2 лежкі і 2 стойкі). Удзельнікам 2006–2007 г. н. – 4 км дыстанцыі і 3 агнявыя рубяжы (усе са становішча лежачы). І самых юных удзельнікаў 2008–2009 г. н. чакала дыстанцыя 3 км з двума лежкамі з упору.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая