50 гадоў адзначыла Магілёўская абласная клінічная бальніца
16.12.2021 - 09:51
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная клінічная бальніца» прайшло 15 снежня ў Палацы культуры вобласці. Падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага юбілею медустановы, яе супрацоўнікі былі адзначаны высокімі ўзнагародамі. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў Леанід Заяц, які з 2019 па снежань 2021 года быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама. Ён унёс вялікі ўклад у стварэнне кардыяцэнтра ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы і развіццё сферы аховы здароўя ў рэгіёне.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик