Абласны этап спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» у Чавусах
02.02.2021 - 17:59
На новай лыжаролернай трасе ў Чавусах праходзіць абласны этап спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У спаборніцтвах прымае ўдзел больш як 300 спартсменаў у трох узроставых групах. Па выніках барацьбы будзе сфарміравана зборная каманда Магілёўскай вобласці, якая прадставіць рэгіён на аналагічных рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Переводчик