Абласны форум сельскай моладзі ў Горках
25.09.2019 - 13:15
Сельскую моладзь Магілёўшчыны сабраў 24 верасня ў Горках абласны форум. Мерапрыемства прайшло на базе Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі. Праграмай мерапрыемства быў запланаваны флэш-моб «Мы – за ЗЛЖ! Далучайся!», дзелавая гульня «Я – будучы кіраўнік» і праца па секцыях. Завяршыў форум адкрыты дыялог на тэму «Патэнцыял моладзі – да дасягнення мэт рэгіянальнага ўстойлівага развіцця».
Фота - gorkiv.by
Переводчик