У Магілёве 27 студзеня адбыўся абласны сход удзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Канстанцін Бурак, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Пархамовіч, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Андрэй Хмель, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Чарвякоў, а таксама члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў і інш.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая