Абласны суботнік. Магілёў
26.10.2019 - 10:40
У Магілёве падчас суботніка добраўпарадкавалі і азелянілі тэрыторыю бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Тут разам з работнікамі ўстановы аховы здароўя працавала кіраўніцтва абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, абласнога Савета дэпутатаў. Вынік старанняў, як гаворыцца, у наяўнасці: чыстыя газоны пасля ўборкі лістоты дадалі зеляніны асенняга пейзажу, а новыя туі, клёны, ліпы і хмызнякі – утульнасці і прывабнасці знешняга аблічча абноўленай радзільні.
Переводчик