Традыцыйныя абласныя спартыўныя сустрэчы «Праз спорт і зносіны - да здароўя кожнага» адбыліся 11 сакавіка ў СШ № 45 Магілёва. Сёлета крыху змяніўся склад каманд. Акрамя зборных ад ваенна-патрыятычнага праваслаўнага клуба «Сокал», прафесійна-тэхнічнага вучылішча №2 дрэваапрацоўкі і падапечных камісій па справах непаўналетніх адміністрацый Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў горада Магілёва за перамогу ўпершыню змагалася дружына з Горацкага раёна. Хлопцы змагаліся ў трох эстафетах – бегавой, «Тунэль» і «Пасадзі бульбу». Затым сваю фізічную сілу, хуткасць і цягавітасць прадэманстравалі капітаны. Пасля прайшлі конкурсы з баскетбольным мячом «Вясёлыя пінгвіны» і «Патрап у кошык». Камандзе-пераможцу і прызёрам сустрэч ўручылі дыпломы і каштоўныя падарункі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая