Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўтварэння беларускай міліцыі, прайшлі ў Магілёве 5 сакавіка. У гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС аблвыканкама адбылася цырымонія ўзнагароджання ветэранаў органаў унутраных спраў. У зале калегіі УУС з роднымі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, сустрэўся начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня. У гарадской ратушы ўзнагароды ўручылі кіраўнікам і супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці і добрасумленна выконваюць свае абавязкі, а таксама падзячныя лісты ад міністра ўнутраных спраў бацькам супрацоўнікаў. Завяршыў святкаванні маляўнічы канцэрт у Палацы культуры вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая