У абласным цэнтры 10 студзеня ўрачыста адкрылі абноўлены адміністрацыйны будынак аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва. Ён стаў больш прасторным за кошт прыбудовы трэцяга паверха. Тут размешчаны аператыўныя кабінеты і вучэбныя класы, абсталяваныя сучаснай тэхнікай і мэбляй. Акрамя таго, на базе Ленінскага РАУС цяпер знаходзяцца спецыяльныя памяшканні аператыўна-сітуацыйнага штаба, з’явіліся актавая і трэнажорная залы, створаны пакой гісторыі. На тэрыторыі, прылеглай да райаддзела, размясціліся прасторныя гаражы для службовага транспарту. Усюды ўстаноўлена сістэма відэаназірання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая