Адкрыццё новай школы ў Магілёве
01.09.2026 - 13:14
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў удзел у адкрыцці новай школы з басейнам у Магілёве. У новабудоўлю, якая размясцілася ў раёне вуліцы Гагарына, пераехала сярэдняя школа №6 ім. А.В.Асмалоўскага. Ганаровымі гасцямі на ўрачыстым мерапрыемстве сталі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, кіраўнікі ўпраўленняў вобласці і горада.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик