У Магілёве 17 верасня адкрылі першую чаргу дарогі-дублёра вуліцы Якубоўскага і Загараднай шашы. Аб’ект стаў падарункам жыхарам горада да Дня народнага адзінства і адным з найбуйнейшых сучасных праектаў транспартнай інфраструктуры абласнога цэнтра. Першая ў Магілёве бетонка, створаная па сучасных тэхналогіях, злучыла вуліцу Касманаўтаў і новы мікрараён Спадарожнік-2. Да яе будаўніцтва прыступілі ў пачатку 2020 года. «Шматслаёвы пірог» вышынёй каля 1,6 м і працягласць 1,7 км уяўляе сабой шасціпалосную трасу з пешаходнымі і веладарожкамі, прыпыначнымі кішэнямі з каменнага бруку, зонамі адпачынку з велапаркоўкамі, двума з’ездамі – на вуліцу Будаўнікоў і вуліцу Ямніцкую. Асаблівасць праекта –дзве асноўныя чыгуначныя галінкі –Магілёў‑Гомель і Магілёў–Асіповічы прама на шляху трасы. Таму праз іх спецыяльна ўзвялі два пуцеправоды на 270 і 33 метры. Побач з дарогай размяшчаюцца жылыя дамы. Каб абараніць жыхароў ад шуму, тут устанавілі спецыяльныя экраны. Улічваючы, што новая дарога выходзіць на кальцо вул. Касманаўтаў, цэнтральнае месца ў эстэтычным афармленні заняла тэма космасу і зорнага неба.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая