Адкрыты дыялог «Захаваем любімую Беларусь!» у Магілёве
23.02.2022 - 17:19
Адкрыты дыялог «Захаваем любімую Беларусь!» адбыўся 23 лютага ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. У працы моладзевай дыскусійнай пляцоўкі прыняло ўдзел каля 130 чалавек. Гэта прадстаўнікі студэнцкай моладзі вышэйшых навучальных устаноў, якія ўпершыню прымуць удзел у галасаванні на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик