Афіцыйная дэлегацыя ацаніла маштаб «Купалля» ў Александрыі
11.07.2026 - 18:51
У дні правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») фестывальныя пляцоўкі наведала афіцыйная дэлегацыя на чале са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам і намеснікам прэм'ер–міністра Рэспублікі Беларусь Наталляй Пяткевіч. Ганаровыя госці азнаёміліся з работай тэматычных зон, інтэрактыўных выставак і канцэртных пляцовак. Анатоль Ісачэнка і Наталля Пяткевіч высока ацанілі маштаб мерапрыемства, яго насычаную праграму і непаўторны каларыт, які штогод прыцягвае ў Александрыю тысячы гасцей з розных куткоў краіны і замежжа. Удзельнікі дэлегацыі адзначылі беражлівае захаванне народных традыцый і высокі ўзровень арганізацыі святочных мерапрыемстваў.
Переводчик