Акцыя БРСМ «Падары немаўляці вышыванку» ў Магілёўскім радзільным доме
Normal
0
false
false
false
RU
X-NONE
X-NONE
/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:"Обычная таблица";
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-priority:99;
mso-style-parent:"";
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin-top:0cm;
mso-para-margin-right:0cm;
mso-para-margin-bottom:10.0pt;
mso-para-margin-left:0cm;
line-height:115%;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:11.0pt;
font-family:"Calibri","sans-serif";
mso-ascii-font-family:Calibri;
mso-ascii-theme-font:minor-latin;
mso-hansi-font-family:Calibri;
mso-hansi-theme-font:minor-latin;
mso-bidi-font-family:"Times New Roman";
mso-bidi-theme-font:minor-bidi;}
БРСМ падарыў нованароджаным магілёўцам адзенне з беларускім арнаментам. На базе радзільнага дома гарадской бальніцы ХМП 22 чэрвеня адбылося абласное мерапрыемства рэспубліканскага праекта «Падары немаўляці вышыванку».
Удзельнікі акцыі (а ў іх ліку першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк, першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі, валанцёры руху «Добрае сэрца») з цёплымі пажаданнямі перадалі мамам і іх дзеткам дзіцячае адзенне: распашонкі, чэпчыкі, паўзункі з нацыянальным беларускім арнаментам (сімвалам Сонца) і павіншавалі маленькіх грамадзян краіны з нараджэннем і надыходзячым святам – Днём Незалежнасці.
Для мам на тэрыторыі радзільні прайшла канцэртная праграма з удзелам таленавітай моладзі Магілёўшчыны, у завяршэнні якой у неба былі запушчаныя паветраныя шары.
Переводчик