Акцыя «Прафсаюзы – дзецям» у Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы
01.09.2023 - 17:21
Прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый Магілёўскага аблвыканкама і галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама ў рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям» уручылі сёння падарункі пацыентам анкалагічнага гематалагічнага аддзялення Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Візіт прымеркаваны да Дня ведаў, таму ў першую чаргу госці паклапаціліся аб канцтаварах. Не забыліся візіцёры і пра цацкі для дашкалят. А для карысці аддзялення замовілі дэзінфекцыйныя кілімкі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик