Аляксей Талай сустрэўся з моладдзю Магілёва
15.09.2021 - 15:35
«Толькі аб’яднаўшыся, мы зможам пераадолець цяжкасці, выстаяць і дамагчыся поспеху» – гэта фраза стала лейтматывам сустрэчы спартсмена, грамадскага дзеяча Аляксея Талая з моладдзю Магілёва. Дыялог прайшоў 15 верасня на пляцоўцы Палаца культуры вобласці. У вялікай канцэртнай зале сабраліся хлопцы, якія прадстаўлялі розныя ўстановы адукацыі горада.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик