Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з дэлегацыяй Омскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з Губернатарам Віталём Хаценка. У час сустрэчы адбылася цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў. Анатоль Ісачанка і Віталь Хаценка падпісалі «Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь) і Урадам Омскай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязяў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, экалагічнай, сацыяльна-гуманітарнай, культур іншых абласцях». Расійскія госці прыехалі ў Магілёў сёння з дзелавым візітам. У ходзе паездкі дэлегацыя азнаёміцца з работай шэрага горадаўтваральных прадпрыемстваў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая