Больш за мільён кветак высадзяць у Магілёве спецыялісты «Магілёўзелянбуда»
30.04.2020 - 08:57
Петуніі, сальвіі, бягоніі і не толькі – без малога трыццаць відаў кветак упрыгожыць клумбы і кветачніцы Магілёва. Работнікі прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» падрыхтавалі глебу. На днях спецыялісты пачнуць высаджваць расаду ў адкрыты грунт. Ужо да майскіх святаў горад па-сапраўднаму зменіцца і зайграе разнастайнасцю фарбаў кветкавай палітры.
Переводчик