БСЖ і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў наведалі сацаб’екты Магілёва
04.06.2019 - 13:05
Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзелi рэалізацыю праграм падтрымкі, сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёўскай вобласці падчас выязнога семінара. Мерапрыемства адбылося 4 чэрвеня ў горадзе на Дняпры. Праграмай было прадугледжана наведванне шэрагу сацыяльных, адукацыйных устаноў і прадпрыемстваў Магілёва. У прыватнасці, госці азнаёміліся з працай спецыялізаванага Дома дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі і абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Переводчик